Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Архив  /  К 100-летию образования БССР
25 студзеня 2019 года, 06:20

Родам з БССР

 
Старонкі мінулага Бацькаўшчыны і малой радзімы ўзгадалі ўдзельнікі раённага свята, прысвечанага векавому юбілею БССР. Кадры кінахронікі, што дэманстраваліся на пачатку мерапрыемства, адгукаліся рэхам былых падзей, давалі магчымасць кожнаму акунуцца ў той час.



У прывітальным слове старшыня райвыканкама Сяргей Казецкі зазначыў, што з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай звязаны вялікі перыяд у гісторыі нашай дзяржавы. Гэта эпоха нацыянальнага адраджэння народа, усіх сфер жыцця грамадства. Беларусь прайшла няпросты шлях, на якім было нямала цяжкасцей, выпрабаванняў. Не раз мяняла межы, страчвала і зноў набывала тэрыторыі, але на палітычнай карце яна заставалася самастойным суб’ектам. За гады існавання наша Айчына стала высокаразвітай індустрыяльна-аграрнай краінай.


Слаўная гісторыя і Любаншчыны. Пра баявую доблесць яе ўраджэнцаў і жыхароў шмат напісана і сказана. Двое нашых землякоў былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, столькі ж сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеняў. За мужнасць, праяўленую моладдзю ў гады ліхалецця, Любанская раённая камсамольская арганізацыя ў 1968 г. узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Не менш дасягненняў і ў працоўнай дзейнасці. У 1948 г. краіна ўшаноўвала першага ў БССР Героя Сацыялістычнай Працы – брыгадзіра саўгаса «Х год БССР» Паўла Калыску. Усяго ў нас 18 рупліўцаў сельскай гаспадаркі атрымалі такое ганаровае званне. Іван Сініцкі стаў першым у рэспубліцы кавалерам ордэна Славы ўсіх трох ступеняў. Дарэчы, Іван Рыгоравіч да гэтага часу не пакідае механізатарскай справы, дзеліцца сваім багатым вопытам з маладымі калегамі.

Сучаснікі прадаўжаюць лепшыя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі. У 2009 г. у раёне быў сабраны рэкордны ўраджай зерня – 105 000 тон. С.І. Казецкі падзякаваў усім, хто сваёй добрасумленнай працай ствараў фундамент для развіцця рэгіёну, хто ўмацоўвае яго эканамічны патэнцыял сёння. А далей уручыў Падзякі старшыні райвыканкама.




Падчас урачыстасці былі ўшанаваны Васілій Бялькевіч (былы старшыня Асавецкага сельвыканкама), Міхаіл Бялькевіч (у мінулым старшыня райсавета дэпутатаў двух скліканняў), Галіна Булат (супрацоўнік райкама партыі, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя), Анатолій Вялічка (партарганізатар, дырэктар Камунараўскай СШ, настаўнік гісторыі Соснаўскай СШ №1) і іншыя заслужаныя людзі раёна. Добрыя пажаданні ў іх адрас гучалі таксама ад старшыні райсавета дэпутатаў Андрэя Драбудзькі, сакратара Любанскай арганізацыі камуністычнай партыі Беларусі Валянціны Цімафіевіч, старшыні раённай арганізацыі ветэранаў Тамары Хаустовіч, першага сакратара райкама ГА «БРСМ» Вольгі Радчэні. Дапаўненнем да шчырых, цёплых слоў і ўзнагарод сталі цудоўныя выступленні спевакоў і танцораў Любанскага РЦК.


 

Архив сайта
18
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК