Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Архив  /  К 100-летию образования БССР
25 студзеня 2019 года, 06:11

З нагоды значнай падзеі

 
Дэлегацыя Любанскага раёна прыняла ўдзел ва ўрачыстым абласным мерапрыемстве, прысвечаным знамянальнай гістарычнай падзеі, што ладзілася ў Маладзечне. Сабраліся на яго прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, ветэраны працы, тыя, хто здабываў славу роднай Міншчыне і хто працягвае лепшыя традыцыі, плённа шчыруе на яе карысць.



Звяртаючыся да прысутных, старшыня Мінаблвыканкама Анатолій Ісачанка зазначыў, што важнасць даты – 100-годдзя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі – для нашай суверэннай краіны і грамадства абумоўлена асэнсаваннем стваральнага вопыту і мінулых дасягненняў. 1 студзеня 1919 г., у дзень абвяшчэння Маніфеста, пакладзены пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі, нараджэнню і станаўленню яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Сталі прадпрымацца канкрэтныя крокі, звязаныя з самавызначэннем нашага народа. Перад нацыяй адкрылася шырокая дарога для палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця. За кароткі тэрмін была створана лепшая для свайго часу сістэма адукацыі, аховы здароўя, мастацтва, культуры. Развіццё атрымалі нацыянальнае кнігадрукаванне, сродкі масавай інфармацыі. Дзякуючы ажыццяўленню індустры-ялізацыі, калектывізацыі быў здзейснены значны крок наперад.

Заўзята шчыравалі жыхары Мінскай вобласці. Мужнасць і патрыятызм яны праявілі падчас барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вобласць стала адным з цэнтраў партызанскага руху. За гераізм, праяўлены ў гады Вялікай Айчыннай вайны, больш за 80 ураджэнцаў і жыхароў Міншчыны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы грамадзян узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

Рэспубліка-партызанка атрымала міжнароднае прызнанне, стала адным з заснавальнікаў ААН. За гады вайны Беларусь страціла трэць насельніцтва. Па агульным узроўні развіцця значна знізіла свае пазіцыі. Але ваенныя перамогі працягвалі працоўныя здзяйсненні, і літаральна за першыя тры гады пасля ліхалецця былі практычна адбудаваны ўсе вёскі і гарады, адноўлены пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. Праз пяць гадоў аб’ём прамысловай вытворчасці перавысіў на Міншчыне даваенны ўзровень больш як у паўтара раза. У наступныя дзесяцігоддзі быў закла-дзены фундамент будучага працвітання. Мінскі край стаў рэгіёнам з магутным сельскагаспадарчым патэнцыялам, развітай інфрастуктурай. І хіба не гонар, што вобласць двойчы (у 1967 і 1970) адзначалася вышэйшай узнагародай Савецкай дзяржавы – ордэнам Леніна!

Падзеі, звязаныя з распадам СССР, на жаль, наклалі свой адбітак і на нашу краіну. Пагоршыліся эканамічныя паказчыкі. У грамадстве пачалі нарастаць адмоўныя тэндэнцыі, крызісныя з’явы. За першую пяцігодку 90-х валавы ўнутраны прадукт зменшыўся на 38 працэнтаў.

Мудрасць і дальназоркасць беларускага народа абумовілі прыход да ўлады патрыятычна настроеных грамадзян на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Дзякуючы палітыцы кіраўніка краіны да 2000 г. удалося нават пераўзысці ўзровень дакрызіснага перыяду, захаваўшы нацыянальную дзяржаўнасць. На фундаменце БССР атрымалася стварыць моцную сучасную Рэспубліку Беларусь.

Сёння Міншчына, пад-крэсліў А.М. Ісачанка, – гэ-та цэнтр прамысловасці і культуры, развітай сельскай гаспадаркі, высокіх тэхналогій, інавацый. А самым галоўным багаццем былі і застаюцца людзі, жыхары рэгіёну, якія кожны дзень сваёй нястомнай працай, талентам, творчасцю, укладваючы сэрца і душу, робяць нашу зямлю больш прыгожай, багатай, паспяховай. Анатолій Міхайлавіч шчыра падзякаваў усім за важкі ўклад у развіццё сталічнага рэгіёну і разам з памочнікам Прэзідэнта, інспектарам па Мінскай вобласці Ігарам Яўсеевым уручыў узнагароды. 28 прадстаўнікоў розных арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў удастоены звання «Чалавек года Міншчыны». Многія адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі старшыні Мінаблвыканкама. Усе ўзнагароджаныя таксама атрымалі юбілейны медаль «100 год БССР».

А музычныя віншаванні ўдзельнікам мерапрыемства адрасавалі Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І. Цітовіча, заслужаныя артысты Алёна Ланская, Уладзімір Правалінскі, іншыя вядучыя выканаўцы і калектывы.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
18
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК