+375-29-194-77-56.
Нездарма ў выніку тайнага галасавання А.В. Драбудзька адзінагалосна абраны старшынёй, ён узначаліць новы састаў дэпутатаў раённага Савета. Андрэй Віктаравіч у сваю чаргу шчыра падзякаваў за аказаны давер і паабяцаў плённа працаваць на карысць Любаншчыны.
Падчас першай сесіі таксама вызначаны намеснік старшыні – дэпутат па Дзяржынскай выбарчай акрузе №1 Мікалай Яфімчык. Створаны чатыры пастаянныя камісіі, абраны іх старшыні і сакратары. Так, мандатную камісію па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання, забеспячэння законнасці і правапарадку даверана ўзначаліць Наталлі Муравейка (дэпутату па Тальскай выбарчай акрузе №13), па пытаннях бюджэту, эканомікі, сферы вытворчасці і абслугоўвання – Віктару Панянкову (дэпутату па Рачэнскай выбарчай акрузе №22), па аграрных пытаннях, экалогіі, сацыяльным развіцці тэрыторыі – Міхаілу Вечару (дэпутату па Обчынскай выбарчай акрузе №21), па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі – Святлане Красюк (дэпутату па Гагарынскай выбарчай акрузе №5).
Зацверджаны і прэзідыум, у састаў якога ўвайшлі старшыня райсавета, яго намеснік, старшыні пастаянных камісій.
Напрыканцы пасяджэння кіраўнік раёна Сяргей Казецкі выказаў віншаванні ў адрас усіх дэпутатаў і накіраваў іх на сумесную з выканаўчай уладай канструктыйную работу па рашэнні важных надзённых праблем нашага горада і раёна.
Вилента