Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Благоустройство
17 чэрвеня 2019 года, 08:29

На Любаншчыне назіраецца змяншэнне плошчы вырастання баршчэўніку Сасноўскага

 

Гэты факт канстатавалі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Калі яшчэ пяць гадоў назад дадзены від інвазіўнай (ад лат. іnvasio – нашэсце, напад, набег; насілле, насільны захоп) расліны займаў плошчу ў адзін гектар, то цяпер – 0,71 га.


Практычна 90 працэнтаў земляў, «захопленых» баршчэўнікам Сасноўскага, знаходзяцца на тэрыторыі Рачэнскага сельскага савета. Так, многа асяродкаў яго вырастання паблізу вёсак Дунцы і Старая Дуброва.


Карыстальнікі зямельных участкаў і вод-ных аб’ектаў, на тэрыторыі якіх аблюбаваў сабе месца баршчэўнік Сасноўскага, абавязаны праводзіць мерапрыемствы па яго знішчэнні. У прыватнасці, гаворка ідзе пра прадпрыемствы Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства сельскай гаспадаркі і хачавання, Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.


Зараз – самы час гербіцыднай апрацоўкі ўзыходаў інвазіўнай расліны. Хімічныя прэпараты выклікаюць яе гібель. Яшчэ адзін эфектыўны метад барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага – скошванне яго парасткаў. Як правіла, дадзеныя дзеянні неабходна праводзіць некалькі разоў за сезон. Аднак, які б метад барацьбы ні быў абраны, галоўнае – не дапусціць цвіцення расліны-агрэсара і наступнага выспявання насення.

 

Для даведкі

Згодна з дадзенымі Мінпрыроды, па стане на 1 лістапада 2018 года на тэрыторыі Беларусі баршчэўнік вырастае на плошчы 3675,69 га, у тым ліку 364,64 га прыпадаюць на Міншчыну.

У сталічнай вобласці найбольшая плошча вырастання баршчэўніку зафіксавана ў Лагойскім (115,74 га), Мінскім (41,1), Валожынскім (40,96) і Слуцкім (29,45) раёнах; найменшая – у Бярэзінскім (0,15), Салігорскім (0,18), Любанскім (0,71) і Клецкім (0,95).

Дарья

Рябцева


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК