Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
11 студзеня 2019 года, 10:43

І ўсё-такі Арэса наша

 
Любанчане называюць раку Арэсу сваёй, нягледзячы на тое, што яна бярэ пачатак на Старадарожчыне, працякае па нашым раёне, нясе свае воды на Петрыкаўшчыну, а на Акцябршчыне ўпадае ў Пціч.

 

Аднак што мы, мясцовыя жыхары, ведаем пра апетую Янкам Купалам водную артэрыю? Зусім мала. Запаўненнем гэтага прабелу ў школьнікаў і не толькі на працягу апошніх двух месяцаў займаюцца супрацоўнікі Любанскага музея народнай славы, дзе ўжо правялі не адзін дзясятак экскурсій па фотавыставе пад назвай «Невядомая Арэса».

Як мора, што мае шмат абліччаў, так і наша Арэса здзіўляе разнастайнасцю cваіх краявідаў. Яе вада можа быць празрыстай, нібы люстэрка, а можа і зялёнай з-за дывана раскі. У адным месцы яна будзе мець нізкія берагі, паабапал якіх вербы ўтвараюць нібы шацёр, у другім – высокія, якія аблюбавалі ластаўкі-беражанкі. Пра ўсе гэтыя асаблівасці ракі падчас экскурсіі расказвае старшы навуковы супрацоўнік Алена Квіткевіч.


Любанскі дзяржаўны музей выказвае шчырую ўдзячнасць за дапамогу ў падрыхтоўцы і арганізацыі выставы Валерыю Шумчэні, Мікалаю Абчынцу, Сяргею Квіткевічу і Вячаславу Грышчэні. Яны здзейснілі, так бы мовіць, экспедыцыйныя вандроўкі па Арэсе, падчас якіх і быў сабраны багаты фотаматэрыял. З кожнай такой паездкі (а іх было нямала) прывозілі па 700-900 здымкаў.

Калі казаць пра паходжанне назвы, то па адной версіі слова «арэс» перакладаецца як «кулік» (балотная птушка), па другой – «вада, якая выгібаецца сярод балот». Устаноўлена, што працягласць ракі ад вытоку да вусця складае 151 км. На Старадарожчыне яна бярэ пачатак адначасова ў трох месцах паблізу вёсак Падарэссе, Ляўкі і Дражна. Маленькія раўчукі, якія знаходзяцца блізка адзін ад аднага, сустракаюцца і ўжо працягваюць шлях як Арэса. Недалёка ад вёскі Навасёлкі таго ж раёна да яе далучае свае воды маленькая рачулка Освіца. За кошт прытокаў (сярод найбольш буйных гэта яшчэ Таліца і Солан) Арэса становіцца паўнаводнейшай.

У 1966 годзе пачата будаўніцтва рыбакамбіната «Любань», дзякуючы чаму на мяжы Старадарожскага і нашага раёнаў з’явілася Любанскае вадасховішча, якое ў народзе называюць Дзікім возерам. Каб яго ўтварыць, водамі Арэсы затапілі значную плошчу нізінных і забалочаных зямель (звыш 20 км). У 70-я гады мінулага стагоддзя на аб’екце праходзілі здымкі дзіцячага фільма «Неадкрытыя астравы». Цікава, што ў Любанскім вадасховішчы водзіцца самая вялікая ў Еўропе папуляцыя сома.

Цэнтральная частка Арэсы працякае па нашым раёне. З поўначы і на поўдзень па ўсёй тэрыторыі яна працягнулася на 54 км. І менавіта на гэтым адрэзку рака за сваю гісторыю была найбольш пераўтворана. Гістарычны экскурс у часы выпрамлення яе русла прапанавалі наведвальнікам фотавыставы. Прывядзем толькі адзін цікавы факт тых часоў. Каб замацаваць выкапаныя (часцей уручную) высокія берагі Арэсы, паабапал убівалі драўляныя калы (на здымку), а затым тонкімі лазовымі галінкамі іх перапляталі (прымянялі прынцып стварэння кошыка). Праз год пруткі пускалі карані, якія не давалі вадзе размыць берагі. А ў выніку выпрамлення русла рака стала карацейшай прыкладна на 40 км.

Завяршаецца выстава комплексам фотаздымкаў, зробленых за некалькі метраў да ўпадзення Арэсы ў Пціч, вядома, камера зафіксавала і само месца зліяння рэк. Пціч у сваю чаргу нясе воды ў Прыпяць. Прыпяць – у Днепр. А Днепр – у Чорнае мора. Такім чынам Арэса адносіцца да басейна Чорнага мора.

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК