Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
8 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
17 лютага 2020 года, 13:06

«Карціны для аўтара як деці: яны павінны вырастаць і пакідаць яго, каб пабачыць свет»

«Мастак нічога не прыдумвае, нічога не прыхарошвае, а аддаецца  ўладзе цудоўнага, без хібаў прыроды, мудра пабудаванага свету. І гэта радасць жыцця, асалода ад вечнай прыгажосці перадаецца нам…» – так пісаў доктар мастацтвазнаўства прафесар Рыгор Астроўскі. Гэтыя словы, несумненна, можна і аднесці і да творчасці Уладзіміра Сцяпанавіча КОЖУХА – нашага таленавітага земляка, які зусім нядаўна адзначыў свой сямідзесяцігадовы юбілей.

Больш за 30 гадоў надзвычай адораны мастак-жывапісец адпрацаваў выкладчыкам у Слуцкай дзіцячай мастацкай школе. А нарадзіўся і вырас ён на Любаншчыне, у пасёлку Сосны. Уладзіміра Сцяпанавіча заўсёды вабіў да сябе цудоўны свет фарбаў, таму і не дзіўна, што аднойчы жыццёвая сцяжынка прывяла яго на мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (цяпер – педагагічны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава). Пасля заканчэння вучобы майстра працаваў мастаком-афарміцелем на прадпрыемствах Мінска, пасёлка Новае Палессе, выкладчыкам у Салігорскай дзіцячай мастацкай школе; затым асталяваўся на Случчыне, якая стала яго другой радзімай… Усяго ж творчасці наш зямляк  аддаў больш за 50 гадоў свайго жыцця – і за гэты час яркімі фарбамі ажывіў шматлікія палотны, кожнае з якіх – непаўторнае. У аснове творчага метаду таленавітага мастака – работа з натуры. Што ж да любімай тэхнікі, то гэта, як не раз прызнаваўся сам Уладзімір Сцяпанавіч, – акварэль.

– Менавіта з яе якраз і пачынаў я сваё падарожжа ў свет жывапісу, – з усмешкай зазначыў герой нашага матэрыялу. – Заўсёды любіў гэтыя фарбы: больш даступныя, чым алейныя, і дазваляюць пісаць лёгка і хутка. Да таго ж у акварэльных палотнах ёсць нейкі своеасаблівы магнетызм, які прыцягвае ўвагу да карціны і дае адчуць лёгкасць і загадкавасць, што прысутнічаюць ў ёй. Нельга не адзначыць таксама, што сёння гэта тэхніка перажывае, можна сказать, эпоху адраджэння.

Да слова, у сваіх працах мастак аддае перавагу жанру пейзажа, таму што менавіта з дапамогай яго можна перадаць усю гамму пачуццяў, што хвалююць творчую душу. Але і звяртаецца таксама да партрэта, сюжэтна-тэматычных кампазіцый.

– У пэўны перыяд часу мне стала цікава маляваць людзей розных рас і нацыянальнасцяў, – адзначае Уладзімір Сцяпанавіч. – Таксама не раз задумваўся аб стварэнні серыі гістарычных палотнаў. Таму што мінулае Случчыны, як вядома, вельмі цікавае і багатае на падзеі. Аднак, на жаль, не хапала часу для таго, каб ажыццявіць гэтую маштабную задумку: даволі складана было сумяшчаць педагагічную дзейнасць з напісаннем карцін. Але, спадзяюся, аднойчы я змагу зрабіць запланаванае.

Нягледзячы на тое, што у сваёй творчасці Уладзімір Сцяпанавіч звяртаецца да тэмы Случчыны, якая стала яго другой маленькай радзімай, натхняецца яе прыродай і людзьмі, не забывае ён і пра Любаншчыну. Так, мінулай восенню творца наведаў Любанскую дзіцячую школу мастацтваў, дзе правёў майстар-клас для навучэнцаў, падчас якога расказаў навучэнцам пра тонкасці працы з акварэллю. А пасля адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы Уладзіміра Кожуха, падчас якого наш таленавіты зямляк падарыў Любанскаму музею народнай славы 11 сваіх акварэльных палотнаў.

– Дарэчы, гэта для меня даволі частая практыка: шмат сваіх карцін я раздарыў ці распрадаў, – з усмеўшкай адзначае Уладзімір Сцяпанавіч. – І я больш радуюся, калі так адбываецца, чым шкадую. Бо карціны для аўтара – як деці: яны павінны вырастаць і аднойчы іх патрэбна «адпусціць» у сваё жыццё, каб яны пабачылі свет. А свет павінен пабачыць іх.
Архив сайта
8
2020
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК