Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
12 ліпеня 2018 года, 12:47

Сталі маці за дзень да свята і на наступны пасля яго

 
 Вось і не верце пасля гэтага ў прыкметы. Летась любанчанка Лілія Лагун (на здымку другая злева) падчас выпіскі з радзільнага аддзялення УАЗ «Любанская ЦРБ» ледзьве не пакінула ў шафе вешалку-плечкі. Тады медыкі пажартавалі, што гэта не апошняя іх сустрэча.

 

 Годам раней якраз у Дзень Незалежасці Рэспублікі Беларусь жанчына нарадзіла дзяўчынку, якой далі імя Настасся. Яна стала чацвёртым дзіцём у сям’і Лагуноў, дзе ўжо выхоўвалі трох дачок: Яну, Паліну і Алёну. Аляксандр, муж Ліліі, які забіраў жонку з райбальніцы, на пытанне: «Ці плануе яшчэ раз стаць татам?», таемна ўсміхаўся… Як пасля аказалася, свой першы дзень нараджэння аднагадовая Настасся сустрэла без маці, бо тая, як і прадракалі, вярнулася ў радзільнае аддзяленне. 
2  ліпеня ў яе з’явілася пятае дзіця. На гэты раз сын, якога назвалі Ілья.

 У гэты ж дзень яшчэ адзін хлопчык абвясціў крыкам свет аб сваім нараджэнні. Яму жыццё дала Настасся Шпакоўская з аграгарадка Малыя Гарадзяцічы. Ён стаў яе першынцам, якому выбралі імя Цімафей. А вось Кацярына Лапкоўская з аграгарадка Асавец упершыню стала маці на наступны за святам дзень. 4 ліпеня яна нарадзіла дзяўчынку, якую назвалі Валерыяй.

 5 ліпеня з надзвычай шчаслівай падзеяй жанчын павіншавалі прадстаўнікі раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» на чале са старшынёй Таццянай Аляксеевай. Яны зычылі ім, каб мацярынства прыносіла толькі радасць, менш было бяссонных начэй, а дзеці раслі здаровымі. А пасля ўручылі парадзіхам падарункі ад арганізацыі.

Дарья

Рябцева


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК