Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
28 мая 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
11 верасня 2019 года, 15:05

Любанскі спеўны стыль будзе прадстаўлены на выставе нематэрыяльнай культурнай спадчыны Мінскай вобласці

 
12 верасня ў сталіцы адбудзецца адкрыццё выставы-прэзентацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вобласці «Нематэрыяльная культурная спадчына Міншчыны».

На выставе можна будзе азнаёміцца з 12 элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны з розных куточкаў сталічнага рэгіна. Любанчына прадставіць мясцовы традыцыйны спеўны стыль – у гэтай манеры выконваюць свае песні аўтэнтычныя фальклорныя калектывы «Павалякі» з Обчына, «Глыбокія крыніцы» з Закальнога і «Журавушка» з Ямінска. Самі калектывы і іх спеўная манера выканання з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі нашай краіны.

Як адзначыў загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Любанскага раённага Цэнтра культуры Сяргей Выскварка, так як на выставе немагчыма прадэманстраваць сам спеўны стыль, было вырашана паказаць людзей, якія яго прадстаўляюць. Такім чынам, на экспазіцыі Любаншчыны можна будзе ўбачыць у тым ліку фотаздымкі названых вышэй калектываў – як ранейшыя, так і сучасныя.

Таксама на выставе будуць прадстаўлены два элементы, уключаныя ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА: калядны абрад «Цары» (Капыльскі раён) і «Будслаўскі фэст» – ўрачыстасць у гонар ушанавання Маці Божай Будслаўскай (Мядзельскі раён).

Наведаць выставу можна будзе да 13 кастрычніка ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці па адрасе г. Мінск, вул. Гікалы, 4.

 

Анастасия

Дашкевич


Архив сайта
28
2020
Май
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы 2020 Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий