Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
19 ліпеня 2019 года, 08:00

Вучылі жаць, пячы хлеб ды танцаваць

 
Ужо ў дзявяты раз на Любаншчыне сабраліся аматары народнай культуры з усёй Беларусі і нават замежжа.

 

На працягу тыдня гасцей штогадовага фестывалю традыцыйнай культуры «Пятровіца» чакала шмат самых разнастайных цікавых народных абрадаў, майстар-класаў, танцавальных і спеўных заняткаў і г.д. Арганізатары мерапрыемства прапанавалі ўсім жадаючым забавы на любы густ: напрыклад, мужчыны маглі паспрабаваць сябе ў ролі дбайнага гаспадара і  хутчэй за сваіх сапернікаў управіцца з касой, а неабыякавыя да нацыянальнай культуры жанчыны ў сваю чаргу адчулі, наколькі можа быць цяжкай і манатоннай праца падчас жніва сярпом. Але, нягледзячы на гэта, дзяўчаты пад пільнай увагай удзельніц гурта «Павалякі» з задавальненнем правільна складвалі«бабку» са снапкоў, скручвалі перавясла і плялі вянкі з каласоў. І ўсё гэта – пад зажынкавыя спевы.


А ў знакамітым Доме хлеба, што ў вёсцы Жораўка, удзельнікам фестывалю «Пятровіца» Ірына Жудрык паказала, як выпякаць смачны хатні хлеб у печцы па старадаўніх мясцовых рэцэптах. Дарэчы, было многа жадаючых паспрабаваць зрабіць гэта самастойна. Ды і як не скарыстацца такой магчымасцю? Зразумела, не абышлося і без дэгустацыі свежавыпечанага хлеба.

Таксама быў кірмаш у Засмужжы, Пятроўскія карагоды па вёсцы, танцавальныя заняткі з этнахарэографам Сяргеем Выскваркам, васкаванне кветак да вясельнага вянка і шмат іншых цікаўнасцей.  Усяго не раскажаш. Таму трэба прыязджаць ды бачыць гэта на  ўласныя вочы. Запрашаем на «Пятровіцу» ў наступным годзе!

 

Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК