Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
4 мая 2018 года, 14:37

Члены піянерскіх дружын устаноў адукацыі Любаншчыны прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія ладзяцца па лініі БРПА

 
 Так, навучэнец Тальскага ВПК ДС-СШ Міхаіл Чайкоўскі (на здымку) па выніках раённага этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідар года 2018» заняў трэцяе месца. На другім радку размясцілася Маргарыта Мігура (Рэдкавіцкая СШ), а перамога прысуджана Юліі Развадоўскай (СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко). Апошняя з іх 20 красавіка паспяхова прадставіла Любаншчыну на абласным этапе конкурсу, што прайшоў у аграгарадку Дзешчанка Уздзенскага раёна.

 А вось у занальным этапе рэспубліканскага конкурсу піянерскіх агітбрыгад «Запалі касцёр дабрыні», які ладзіўся 21 красавіка ў Мар’інай Горцы, гонар нашага раёна абаранялі агітбрыгады «Спадчына» (СШ №1 г. Любані) і «#Ёсць_кантакт» (Гімназія №1 г. Любані). Прычым зрабілі гэта даволі паспяхова: першая з іх замкнула тройку лідараў у намінацыі «Азбука беларускага арнаменту», а другая атрымала перамогу ў намінацыі «Зірні на нас па-новаму».

 25 красавіка навучэнка СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко Настасся Вярэнік разам з педагогам-арганізатарам дадзенай установы адукацыі Наталляй Віктараўнай Вярынскай, як члены раённага савета ГА «БРПА» і актывісты БРСМ, ад нашага раёна прынялі ўдзел на пасяджэнні лідараў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў Мінскай вобласці, што прайшло ў сталіцы.

 Дэманструюць піянеры Любаншчыны і нядрэнную фізічную падрыхтоўку. Яшчэ ў сакавіку ў горадзе Фаніпалі Дзяржынскага раёна каманда «Спарта» Палічынскага ВПК ДС-СШ заняла другое месца ў абласных спаборніцтвах сярод піянерскіх дружын па гульні «Гарадкі».

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК