Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
8 жніўня 2018 года, 13:14

У разгары чацвёртая змена, заключная

 Чацвёртая змена, якая называецца «Роўны навучае роўнага», 1 жніўня стартавала ў лагеры «Арэса». Як толькі адпачывальнікі раз’едуцца па сваіх дамах (а будзе гэта 18 жніўня), у летніку закрыецца чарговы аздараўленчы сезон.

 Аднак гул дзіцячых галасоў у лагеры сціхне толькі праз тыдзень, а пакуль надзвычай цёплымі днямі там весела бавяць час 105 рабят, з іх 58 хлопчыкаў і 47 дзяўчынак. Побач з імі пастаянна знаходзіцца дружны калектыў маладых ініцыятыўных выхавальнікаў. Адны з іх упершыню паспрабавалі сябе ў гэтай ролі, другія ўжо працавалі на папярэдніх зменах.

 З адпачывальнікаў сфарміравалі чатыры атрады: «Улыбка», «НЛО», «Молодежь» і «Лидер-land». Прычым у склад апошняга ўвайшлі ўдзельнікі раённага актыву Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

 Разнастайныя забаўляльныя мерапрыемствы ладзяцца ў «Арэсе» штодзень: гульня «Інтуіцыя», фотакрос, конкурсы малюнкаў і скульптур, традыцыйны «Міс лагера» і абсалютна новы «Фрызлайт», канцэрт «Я ганаруся сваёй Беларуссю», Дзень самакіравання, Дзень малой радзімы, праграма для маленькіх па матывах песні «Антошка» і многія іншыя. Адным словам, рабятам не да суму.

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК