Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
16 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Сельсоветы  /  Малогородятичский сельский совет
5 сакавіка 2018 года, 16:30

Лепшы сельсавет – Малагарадзяціцкі

Па выніках за мінулы год Малагарадзяціцкі сельскі выканаўчы камітэт у чарговы раз атрымаў званне пераможцы раённага спаборніцтва. Поспех забяспечваў калектыў сельвыканкама ў цесным узаемадзеянні з дэпутатамі, старастамі. Як зазначыла старшыня Тамара Талыка: «Кожны на сваім месцы, а сумеснымі намаганнямі мы ствараем належныя ўмовы для жыццядзейнасці вясковага насельніцтва».У поўным аб’ёме там выконваюцца нарматывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў. 

Важнае месца займае работа па развіцці асабістых дапаможных гаспадарак жыхароў, арганізацыі святаў вёсак (летась – у пасёлку Падгалле) і г.д.Праводзіцца грунтоўная праца па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. У мінулым годзе, у прыватнасці, на гэта накіравана каля 20 тысяч рублёў. Былі арганізаваны работы па ўборцы кустоўя, спілоўванні сухіх аварыйных дрэў на грамадзянскіх могілках у аграгарадку Малыя Гарадзяцічы, вёсках Вялікія Гарадзяцічы, Палічын. У апошнім распачата ўстаноўка жалезабетоннай агароджы (сёлета, як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е, работа будзе завершана). Акрамя таго, як і ў папярэднія гады, летась наводзіўся парадак на пустуючых сядзібах у Калінаўцы. Знесена шэсць занядбаных безгаспадарчых хат. Таксама забяспечваліся грэйдзіраванне дарог, уцягненне ў абарот зямельных участкаў, якія не выкарыстоўваліся раней і інш.

У зоне пастаяннай увагі сельвыканкама – малаабароненыя катэгорыі грамадзян – адзінокія, адзінока пражываючыя, інваліды, асобы, якія злоўжываюць спірт-ным, шматдзетныя сем’і, а таксама тыя, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Кожны год (пры неабходнасці двойчы) усе абследуюцца з мэтай вывучэння ўмоў пражывання, выканання правіл пажарнай бяспекі, правядзення прафілактычных размоў і г.д.
Дакладна арганізавана ў Малагарадзяціцкім сельсавеце работа са зваротамі вяскоўцаў па заяўным прынцыпе «адно акно». Рэгулярна ладзяцца сходы грамадзян. Падчас іх, а яшчэ асабістых прыёмаў, «прамых ліній» жыхары маюць магчымасць задаць свае пытанні, агучыць надзённыя праблемы. На ўсе сельвыканкам безадкладна рэагуе, знаходзіць шляхі вырашэння. Таму і карыстаецца бясспрэчным аўтарытэтам у насельніцтва.
Вяскоўцы, да слова, ахвотна ідуць насустрач органу мясцовага кіравання: прымаюць удзел у суботніках, здаюць сродкі самаабкладання (у мінулым годзе – 4 000 руб.). За што работнікі сельскага выканаўчага камітэта вельмі ўдзячны жыхарам.

Архив сайта
16
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК