Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Молодежная политика
10 верасня 2019 года, 06:13

Моладзь Любаншчыны далучылася да святкавання 17-годдзя БРСМ

 
На мінулым тыдні грамадскае аб’яднанне «БРСМ» – правапераемнік Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі – адсвяткавала свой сямнаццаты дзень нараджэння. Актывісты Любанскага раённага камітэта адзначылі гэту падзею разнастайнымі мерапрыемствамі.

З нагоды свята ў пярвічках прайшлі сходы, адкрытыя дыялогі, падчас якіх абмяркоўваліся планы на будучыню, задачы, якія стаяць перад арганізацыяй, ладзіліся спартландыі і г.д. Найбольш шырока дзень нараджэння БРСМ адзначаўся ў трэцяй гарадской адзінаццацігодцы. Там працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі па васьмі асноўных накірунках дзейнасці саюза моладзі. Грунтоўна былі прадстаўлены работа маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, арганізацыя вольнага часу, студатрадаўскі рух, валанцёрскі напрамак «Добрае сэрца» і іншыя.


Варта сказаць, што ў мерапрыемстве ў сярэдняй школе №3 прынялі ўдзел актывісты з Гімназіі №1 г. Любані і СШ №1. Яны прадэманстравалі іншым рабятам, пакуль яшчэ не членам грамадскага аб’яднання, чым займаюцца БРСМаўцы, у якіх карысных справах удзельнічаюць. Пасля чаго некаторыя вучні пажадалі папоўніць рады маладзёжнай арганізацыі і напісалі адпаведныя заявы.

Сапраўдным сюрпрызам для ўдзельнікаў мерапрыемства стала з’яўленне робатаў-трансформераў. Хто з сучасных падлеткаў не захапляўся гэтымі героямі мультыплікацыйных і мастацкіх фільмаў?! Таму не дзіўна, што навучэнцы сустрэлі іх з асаблівым захапленнем. Аніматары-робаты забаўлялі рабят, праводзілі конкурсы, паказалі прынцып дзеяння дымавой пушкі, фатаграфаваліся з падлеткамі.

Такім чынам, у дзень нараджэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі юнакі і дзяўчаты не сумавалі. Трэба адзначыць, што ў сваіх радах пярвічныя арганізацыі Любаншчыны аб’ядноўваюць 1 175 маладых людзей. Самыя шматлікія і дзейсныя функцыянуюць у гарадскіх установах адукацыі, адкрытым акцыянерным таварыстве «Рачэнь», цэнтры банкаўскіх паслуг №613 у г. Любані філіяла №633 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Салігорска.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
18
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК