Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Молодежная политика
18 верасня 2019 года, 14:16

Пераможцаў абласнога этапа конкурсу «Уладар сяла» вызначаць 20 верасня ў Любанскім раёне

 
20 верасня Любаншчына прыме абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар сяла».

Як паведамілі ў раённым камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», заяўкі на ўдзел у ім ужо паступілі ад 15 сем’яў. Гонар нашага раёна будуць абараняць Кукрашы, якія пражываюць у пасёлку Крукава Рачэнскага сельскага савета.

Праграма насычана разнастайнымі спаборніцтвамі. Мужу і жонцы трэба будзе прадэманстраваць сваё майстэрства пры выкананні той альбо іншай справы (пакалоць дровы, збіць лаву), фізічную падрыхтоўку, разумовыя здольнасці. Знаёмства з сем’ямі адбудзецца падчас конкурсаў візітак і відэаролікаў.

Мерапрыемства пройдзе ў парку культуры і адпачынку горада Любані. Пачатак яго запланаваны на 13.00. Спадзяёмся, надвор’е будзе добрым.

 

Архив сайта
18
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК