Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
19 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп  /  Праект "Незабытая вёска"
5 ліпеня 2019 года, 06:20

З любоўю да людзей і роднай зямлі

 
Нядаўна прайшло свята ў Дварцы – невялічкай вёсцы, размешчанай на тэрыторыі Малагарадзячыцкага сельскага савета. Урачыстасць арганізоўвалі ўсе разам, мусіць, пагэтаму і адчувалася цёплая атмасфера.



У цэнтры сяла, каля вясковага клуба, у гэты дзень сабралася некалькі дзясяткаў мясцовых жыхароў розных узростаў, прысутнічалі госці з суседніх вёсак. Праведаць родзічаў, прыняць удзел у мерапрыемстве прыехалі і землякі з іншых куткоў Беларусі, жыхары сталіцы. Лавачкі насупраць сцэны ледзь змясцілі ўсіх жадаючых паглядзець канцэрт, прысвечаны 110-годдзю роднага краю. Многія і не жадалі сядзець: хтосьці з задавальненнем прытанцоўваў пад меладычныя песні артыстаў Малагарадзячыцкага Дома культуры. падрыхтоўку нумароў арганізаваў Міхаіл Камінскі, які зрабіў акцэнт не толькі на мясцовай творчасці, а запрасіў спевакоў і з іншых вёсак, тым самым разбавіўшы свята новым гучаннем. Гледачы адзначылі запальны настрой вядучых – былога сакратара партарганізацыі саўгаса «Гарадзячыцы», краязнаўца Анатоля Вялічкі і неаднаразовага дыпламанта раённага конкурсу чытальнікаў «Я слаўлю словам родны край», бібліятэкара Святланы Седзінай.


«Такія святы патрэбны, – адзначыла дырэктар Малагарадзячыцкага СДК Ніна Мігун. – Вясковае жыццё ўсё-такі некалькі аднастайнае. А падобныя новыя ноткі нясуць людзям радасць і натхненне».



Старшыня Малагарадзячыцкага сельвыканкама Тамара Талыка цёпла павіншавала перадавікоў працы – Мікалая Васільевіча і Алену Дзямідаўну Мігуноў, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё эканомікі гаспадаркі. Адзначылі старэйшую жыхарку вёскі – 91-гадовую Кацярыну Майсееўну Мігун. Падарункі ў гэты дзень атрымалі і мнагадзетныя маці – Кацярына Максімаўна Мігун і Кацярына Майсееўна Мігун. Цікава, што менавіта тут, у вёсцы Дварэц, пражывала маці-гераіня Лідзія Фёдараўна Слівец. некалі ёй быў уручаны адпаведны дакумент з подпісам Леаніда Брэжнева.Але дзень вёскі  не проста свята. Гэта падстава ўшанаваць лепшых, сказаць шчырыя словы ўдзячнасці самым актыўным, парадавацца за сапраўдных гаспадароў зямлі.


Памятнымі сувенірамі адзначылі старасту вёскі Лідзію Бубіч, дэпутата Анатоля Бабко, былога сакратара камсамольскай пярвічкі брыгады нумар шэсць Кацярыну Вялічка. Музычнае прывітанне і невялічкі падарунак атрымала Ніна Маскальчук, якая доўгі час працавала лабарантам на заводзе па вытворчасці вітамінна-травяной і бульбяной мукі. На свяце ўзгадалі і тых, хто шануе парог бацькоўскай хаты, праяўляе клопат пра роднае селішча. Гэта Таццяна Ахрамейка, Аляксандра Семяновіч, Людміла Семяновіч, Ірына Шубка, Валян-ціна Асмыковіч, Таццяна Мігун, Лідзія Плышэўская.



Пры ўездзе ў Дварэц гасцей сустракае камень-валун, які з цеплынёй аздобіла Лідзія Бабко. На ім узгадкі пра малую радзіму, пра тое, што прыроду патрэбна шанаваць, а стаміўшыся, можна адпачыць, удыхнуць водар роднага краю…Каб павіншаваць жыхароў, праведаць родныя мясціны, на свята прыехаў ураджэнец населенага пункта, дыпламант абласнога конкурсу разьбяроў па дрэве Васіль Мігун. Ён прэзентаваў зроблены сваімі рукамі герб вёскі Дварэц, які быў перададзены на захаванне старасце Лідзіі Бубіч, якая ў 2015 г. стала чалавекам года Міншчыны. Менавіта па яе ініцыятыве пры падтрымцы мясцовых жыхароў створаны краязнаўчы пакой побыту вяскоўцаў.

На свяце ўзгадвалі імёны многіх жыхароў – гэта прызнанне таго, што амаль кожны чалавек з любасцю дбае пра спадчыну роднай вёскі.

Знаць гісторыю вёскі важна і для мясцовых жыхароў, і для прыезджых – такім чынам захоўваецца сувязь пакаленняў. Кожнаму населенаму пункту патрэбна такое свята, каб у сэрцах людзей засталася цеплыня да родных мясцін.

За плячыма Дварца – вялікая гісторыя. З 20 жніўня 1924 г. мясцовасць адносілася да Малагарадзячыцкага сельсавета Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі. Праз год – да Любанскага раёна Слуцкай акругі. У гады ліхалецця ў Дварцы базіраваўся штаб партызанскай брыгады нумар 121 імя Брагіна, вёска стала часовым прытулкам для газет «Звязда» і «Чырвоная змена».

У 1909 г. у Дварцы было 9 жыхароў. З цягам часу вёска расла, але зараз перажывае не лепшую дэмаграфічную сітуацыю. Моладзь вылятае з бацькоўскіх гнёздаў, але прыемна і тое, што людзі выкройваюць час, кідаюць свае справы і ляцяць пад вячыстыя шаты дубоў, каб прайсціся басанож па росах, наталіць сэрцы духам малой радзімы…

Вікторыя ДЗЯШКОВІЧ.

Фота аўтара.

 

Архив сайта
19
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК