Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Оздоровление
18 студзеня 2019 года, 05:34

А які ў Вас прышчэпачны статус?

 
У Любанскім раёне за апошнія дваццаць гадоў выпадкаў захворвання чалавека на адзёр не рэгістравалася, адзначылі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Аднак у суседнім Салігорскім раёне напрыканцы мінулага года меў месца адзін такі факт. Прычым устаноўлены кантакт з захварэўшым любанчаніна. За ім вядзецца медыцынскі нагляд.

У Беларусі, згодна з інфармацыяй Міністэрства аховы здароўя, летась зарэгістравана каля 250 выпадкаў захворвання чалавека на адзёр. Кожны чацвёрты пацярпелы – гэта дзіця. 74% захварэўшых былі не прышчэплены альбо прышчэплены не поўнасцю (мелі толькі адну прышчэпку з дзвюх неабходных). У асноўным гэта аказаліся завозныя выпадкі з еўрапейскіх краін, Расіі, Егіпта. У лік пацыентаў таксама траплялі людзі, якія кантактавалі з захварэўшымі. У суседніх з Беларуссю краінах назіраецца вельмі высокі рост захворваемасці на адзёр.

Неспрыяльная ў гэтым плане абстаноўка склалася ва Украіне, дзе больш за дзесяць гадоў грамадзян не прышчэпліваюць ад адзёру. А, як вядома, многія беларусы вылятаюць на адпачынак менавіта з украінскіх аэрапортаў. Знаходжанне ў гэтай краіне невакцыніраваных людзей тоіць пагрозу. Таму чалавеку, калі ён мае намер наведаць Украіну, перад гэтым трэба пацікавіцца пра свой прышчэпачны статус і, пры неабходнасці, прайсці вакцынацыю ад адзёру.

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК