Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Спортивные новости
5 чэрвеня 2018 года, 07:50

Чарговы кубак за агульнакамандную перамогу ў спаборніцтвах па барацьбе вольнай аказаўся ў руках любанчан

 
 На гэты раз нашы спартсмены прывезлі яго са Смалявіч, дзе напрыканцы мая прайшло першынство Мінскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2003-2005 гадоў нараджэння. У ім прынялі ўдзел трынаццаць каманд.

 У скарбонцы землякоў аказалася дзевяць медалёў. З іх чатыры – за першае месца, тры – за другое і два – за трэцяе. У прыватнасці, адолелі ўсіх сваіх сапернікаў на дыване Шахмар Абдулаеў (ён выступаў у вагавой катэгорыі 38 кг), Цімафей Івашкін (41 кг), Станіслаў Мазок (48 кг) і Уладзімір Брагінец (62 кг). Толькі ў фінальных схватках саступілі Ілья Лазука (44 кг), Уладзіслаў Рымашэўскі (62 кг) і Сямён Герцмановіч (68 кг), якія ў выніку сталі другімі. А вось на трэцяй прыступцы п’едэсла размясціліся Арцём Дольнікаў (38 кг) і Арцём Ходзін (57 кг).

 Дададзім, рыхтавалі рабят трэнеры Яўген Мафіеня і Аляксандр Нагорны.

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК