Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Спортивные новости
13 чэрвеня 2019 года, 12:26

Прысвячалася 80-­годдзю міліцыі Мінскай вобласці

 
Чараду галіновых спартакіяд Мінскай вобласці працягнула ІІ спартакіяда кіраўніцкага складу органаў унутраных спраў, прысвечаная 80-годдзю стварэння міліцыі сталічнага рэгіёна.

 

Спаборніцтвы прайшлі 1 чэрвеня на тэрыторыі ўрочышча Дубы Стаўбцоўскага раёна на беразе ракі Нёман. У іх узялі ўдзел 16 каманд.

Праваахоўнікі, якія прадставілі наш раён, выступалі ў адной камандзе са старадарожскімі калегамі. У выніковай табліцы зборная размясцілася на шостым радку. У многім гэта заслуга любанчан, на рахунку якіх некалькі дыпломаў за перамогу і прызавыя месцы.

Так, начальнік райаддзела ўнутраных спраў Уладзімір Смірноў паказаў лепшы вынік у стральбе з пісталета Макарава і ў конкурсе прафесійнага майстэрства (спаборніцтвы вяліся сярод начальнікаў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў). Начальнік аддзела крымінальнага вышуку Аляксей Ткач заняў трэцяе месца ў гіравым спорце (рывок гіры вагой 24 кілаграмы).

Акрамя таго, зборная перамагла ў перацягванні каната. А значыць, самыя моцныя супрацоўнікі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў Міншчыны (маецца на ўвазе кіраўніцкі склад) нясуць службу на Любаншчыне і Старадарожчыне.

У праграму спаборніцтваў уваходзілі таксама спартыўная рыбалка, пляжны валейбол, міні-футбол, комплексна-сілавое практыкаванне.

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК