Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Спортивные новости
2 лістапада 2018 года, 12:07

У тройцы лідараў

 
Першынство Мінскай вобласці па барацьбе вольнай у праграме алімпійскіх дзён моладзі прайшло напрыканцы верасня ў горадзеСмалявічы сярод спартсменаў 2001-2002 гадоў нараджэння.

Удзел у ім узялі дванаццаць каманд, у тым ліку і ДЮСШ Любанскага раёна (трэнеры Аляксандр Нагорны і Яўген Мафіеня). І, варта адзначыць, як заўсёды, яна аказалася ў тройцы лідараў першынства – у агульным заліку размясцілася на другой пазіцыі. У сваю капілку землякі паклалі дзевяць узнагарод, у тым ліку дзве  залатыя, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя.

Так, на трэцюю ступеньку п’едэстала ўзняліся Ілья Лазука (выступаў у вагавой катэгорыі 48 кг), Кірыл Ісуноў (60 кг), Філіп Няматаў(71 кг) і Дзмітрый Завадскі (80 кг). Саступілі сапернікам толькі ў фінальных схватках Цімафей Івашкін (45 кг), Ахмед Абдулаеў (48 кг) і Сямён Дзядзюля (65 кг). Не пакінулі шансаў на перамогу сваім сапернікам Мікіта Беразун (45 кг) і Станіслаў Мазок (51 кг). Апошнія два юнакі атрымалі пуцёўкі на рэспубліканскае першынство.

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК