Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Сельсоветы  /  Любань
20 чэрвеня 2018 года, 13:10

Вынік дзесяцідзённага плёну – драўляныя скульптуры

 
 Прымаць абласное свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» – вялікі гонар для любога куточкаМіншчыны. Сёлета ён выпаў Любанскаму раёну. Як напамін таму, будуць служыць дванаццаць работ, што ў якасці падарунка ўмельцы пакінулі ў месцы, дзе іх стварылі. Фігуры ўпрыгожылі гарадскі парк культуры і адпачынку.

 Вызначыцца з тэмай свята, а яно прайшло ўжо ў сямнаццаты раз, было няпроста. Паступіла шмат прапаноў. Аднак пасля доўгіх разважанняў вырашылі прысвяціць яго героям твораў нашага знакамітага земляка Івана Муравейкі. Дарэчы, пісьменнік сам мог ацаніць канчатковы вынік дзесяцідзённага плёну скульптараў. Ён наведаў цырымонію закрыцця свята.

Хочаш вер, хочаш не…

 … а цэп моцна з’яднаў шыі лебедзяў. У працэсе работы над скульптурай «Лебядзіная вернасць» інструмент майстра Мікалая Задрэйкі патрапіў на металічны прадмет. Аказалася, у дуб урос цэп.

 Напэўна, ім абкруцілі яшчэ маладое дрэўца, ствол якога ланцуг з гадамі «паглынуў». Шыі лебедзяў аказаліся быццам звязаны цэпам. Адно звяно ад таго ланцуга аўтар так і пакінуў на месцы.

 … а дрэва рабіла карэктывы ў эскізах. Першапачаткова верх скульптуры «Волат-чарадзей» майстра Анатоля Сярчэні не павінен быў утрымліваць скразную адтуліну. Аднак ізноў жа ў працэсе работы ўмелец патрапіў на гнілы сук, які давялося цалкам выдаліць. Магчыма, з часам у адтуліне размесцяць ліхтар.

Дэбют земляка

 Звычайна ў пленэры разьбяроў бяруць удзел дванаццаць майстроў, адзін з якіх абавязкова жыве ў тым раёне, які прымае гасцей. Любаншчыну сёлета прадставіў Аляксандр Галай. Яму раней ужо даводзілася ствараць скульптуры. Персанаж з бетону са знакамітага мультфільма «Жыў-быў пёс», які можна ўбачыць уздоўж дарогі ў вёсцы Арлёва, – гэта яго рук справа. Як, дарэчы, і крыж з выявай Хрыста Спасіцеля ў вёсцы Пласток. Тым не менш, у падобным мерапрыемстве ён узяў удзел упершыню.

 З-пад інструмента Аляксандра Галая выйшла скульптура «Любань-любоў». Гэта высокая дзяўчына, строй якой упрыгожваюць васількі. косы яе нібы каласы, а ў адной руцэ дзяўчына трымае ручнік.

 Дарэчы, яшчэ два майстры маюць любанскія карані. Так, вёска Закальное стала роднай для бацькі Анатоля Сярчэні, а в. Камуна – для дзядулі і бабулі Аляксандра Жураўлевіча.

Цікавыя факты

 Іван Муравейка ў дзяцінстве паслужыў правобразам фігуры «Іванчык» Віктара Расолава. У «Любаве» Валерыя Казлоўскага лёгка чытаецца повязь са святам Купалля. Святаслаў Няхайчык і Алег Шапель адразу сталі рабіць падобныя скульптуры («Раніца» і «Рыбалка»), каб яны з лавай пасярэдзіне (якую таксама выразалі майстры) стварылі суцэльную кампазіцыю. Нехта падмеціў, што «Кот-катовіч» атрымаўся падобны на свайго аўтара – Яўгена Осіпава.

 Дарэчы, многіх цікавіць пытанне: ці будуць фігуры фарбаваць? Адказваем: каб захаваць дрэва ад разбурэння, скульптуры пакрыюць спецыяльным растворам. Гэта калі і зменіць іх колер, дык нязначна.

 У наступным годзе свята «Сонечная цеплыня дрэва» прыме Нясвіж.

 Даведнік па скульптурах

Паспрабуйце адшукаць у гарадскім парку культуры і адпачынку ўсе дванаццаць скульптур:

«Жыццялюбы» (Аляксандр Жураўлевіч); «Волат-чарадзей» (Анатоль Сярчэня); «Раніца» (Святаслаў Няхайчык); «Любава» (Валерый Казлоўскі); «Крылы Радзімы» (Васіль Сілкоў); «Іванчык» (Віктар Расолаў); «Лебядзіная вернасць» (Мікалай Задрэйка); «Рыбалка» (Алег Шапель); «Мядзведзь-рыбак» (Іван Васілевіч); «Кот-катовіч» (Яўген Осіпаў); «Мядзведзь-гуляка» (Леанід Сенько); «Любань-любоў» (Аляксандр Галай).

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК