Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
1 красавіка 2023 года
Главная  /  Сельсоветы  /  Уречский сельский совет
Фото Натальи Виленты
23 сакавіка 2018 года, 11:20

З пытаннямі і пажаданнямі – на прыём грамадзян

 

Жыхары гарадскога пасёлка Урэчча звярнуліся з пытаннямі, што іх турбуюць, да кіраўніка спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Аляксандравіча Гурыновіча (на здымку другі злева).

 Прадстаўнік абласной вертыкалі ўлады падчас асабістага прыёму ў сельсавеце ўважліва выслухаў усе звароты мясцовага насельніцтва, даў пэўныя тлумачэнні і паабяцаў, што больш дэтальныя адказы заяўнікі атрымаюць у прадугледжаны заканадаўствам месячны тэрмін.

У прыватнасці, Раджынальд Анісімаў звярнуўся наконт магчымасці будаўніцтва ў межах населенага пункта аўтазаправачнай станцыі. Сваё пажаданне Раджынальд Мікалаевіч абгрунтаваў тым, што ва Урэччы пражывае звыш 3 000 жыхароў, у многіх ёсць асабісты транспарт. І для набыцця паліва для яго неабходна ехаць у Любань, а гэта, вядома, патрабуе дадатковых расходаў. Ды і не толькі ўласнікам прыватных тэхнічных сродкаў стала выгадна, каб аўтазапраўка была там, а і мясцовым арганізацыям, у тым ліку і сельскагаспадарчаму прадпрыемству. Р.М. Анісімаў падлічыў, што эканомія склала б дзесьці каля 11 працэнтаў.

У.А. Гурыновіч паабяцаў, што зварот не застанецца па-за ўвагай. Адпаведнае пісьмо адрасуецца для вывучэння кіраўніцтву РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт». Таксама Любанскім райвыканкамам прапрацуецца варыянт прыцягнення да гэтай справы прыватных інвестараў. У нашай краіне нямала сетак аўтазаправачных станцый («А-100», «Лукойл» і іншыя), і, магчыма, хтосьці з іх праявіць цікавасць і вырашыць пабудаваць АЗС ва Урэччы. Тым больш у сувязі з актывізацыяй дзейнасці на пляцоўках «Слаўкалія» можна меркаваць і пра перспектыву развіцця рэгіёну.

Ірына Чарнеўская турбавалася пра заканчэнне абуладкавання будынка аптэкі. Цяпер яна змяшчаецца ў старым памяшканні, якое мае не самы лепшы выгляд. А новае пакуль не гатова, хаця работы там вядуцца ўжо звыш двух гадоў.

У сваю чаргу кіраўнік справамі аблвыканкама заверыў, што новая аптэка ў гарадскім пасёлку абавязкова будзе. А наколькі хутка, пра гэта мясцовыя жыхары даведаюцца пасля таго, як будзе атрыманы адказ ад дырэктара РУП «Мінская Фармацыя».

Па пытанні пастаяннай рэгістрацыі і замене пашпарта звярнулася Зоя Сяркевіч. Дакумент ёй быў выдадзены ў 2006 г. як асобе, што пастаянна не пражывае ў Беларусі. Тады ж жанчына была пастаўлена на консульскі ўлік у Латвіі. Але ў 2008 г. Зоя Вацлаваўна прыехала ў Беларусь па сямейных абставінах і з таго часу тут пражывае. У 2009 г. закончыўся тэрмін дзеяння пашпарта. І вось ужо дзевяць гадоў не можа яго замяніць. Як зазначылі работнікі сельвыканкама, дадзенае пытанне не раз узнімалася. Зоі Сяркевіч імкнуліся дапамагчы, прапаноўвалі варыянты: зарэгістравацца па дагаворы найма ў таго, у каго дазваляе жыллёвая плошча; набыць уласнае жыллё; зарэгістраваць шлюб. Але пакуль скарыстацца яна не змагла ні адным.

Выслухаўшы і заяўніцу, і прадстаўнікоў сельсавета, У.А. Гурыновіч даў даручэнне ўсебакова вывучыць пытанне раённаму аддзелу ўнутраных спраў і ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Аднак і сама жанчына не павінна бяздзейнічаць і чакаць, пакуль за яе ўсё вырашаць.

У час прыёму былі абмеркаваны і іншыя пытанні – наконт зносу старых пустуючых дамоў, добраўпарадкавання вуліц населенага пункта і інш.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
1
2023
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год мира и созидания Минской области - 85 Единый день информирования Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий